навіны

Геніяльная пастанова: улады злучылі УНС і штогадовае пасланне Лукашэнкі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: soyuz.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: soyuz.by
podpis źródła zdjęcia

Улады нарэшце знайшлі галоўную нагоду, для якой будзе склікацца пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, прызначанае на красавік. На ім Аляксандр Лукашэнка зачытае штогадовае пасланне.

Мінулы «Усебеларускі народны сход». На трансляцыі дзяржаўных медыяў нібы наўмысна паказвалі дэлегатаў, якія сумавалі, цяжка ўздыхалі ці выціралі пот. Менск, Беларусь. 24 красавіка 2024 года. Скрыншот: БелТА / Youtube

«Усебеларускі сход» запланавалі на красавік. Пакуль без канкрэтнай даты

навіны

Паводле задумы, якая выспела ў кулуарах, падчас пасяджэння Усебеларускага народнага сходу адбудзецца пасланне Аляксандра Лукашэнкі да парламента і народа.

Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў.

«У красавіку адбудзецца чарговае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, дэлегатамі якога з'яўляюцца ўсе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Безумоўна, ключавой падзеяй будзе зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем да парламента і беларускага народа, у якім кіраўнік дзяржавы расставіць акцэнты ва ўнутранай і знешняй палітыцы краіны. І задача парламента, як і ўсіх галінаў улады, забяспечыць дакладную рэалізацыю курса, абазначанага лідэрам нашай краіны», – сказаў Ігар Сяргеенка.

11 лютага Аляксандр Лукашэнка анансаваў правядзенне Усебеларускага народнага сходу ў красавіку 2025 года. Хаця яшчэ ў верасні казаў, што правядзе яго ў пачатку 2025 года.

Некаторыя аналітыкі выказвалі меркаванне, што першапачаткова задума была такой, што УНС пройдзе перад правядзеннем выбараў прэзідэнта, а самі выбары – у лютым. Гэта пацвердзіў і сам Алякандр Лукашэнка. Задачай УНС у такім выпадку было стаць адным з найбольш важных этапаў агітацыйнай кампаніі за Лукашэнку.

Аднак планы рэзка змяніліся, і выбары прызначылі не на люты, а на 26 студзеня. На іх, вельмі чакана, Лукашэнка забяспечыў сабе перамогу, намаляваўшы падтрымку, вышэйшую за 86%. У такой сітуацыі экстраная неабходнасць правядзення УНС адпала сама сабой, што выклікала некаторую фрустрацыю ў атачэнні Лукашэнкі. Сам жа кіраўнік усё яшчэ няўпэўнена выказваўся пра ролю гэтай інстытуцыі: маўляў, сход «мусіць займаць сваю нішу ў дзяржаве і не ўмешвацца ў кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў», «нельга праводзіць новыя нарады, ліставанне, фармалізм», «трэба пачаць з аптымізацыі кіраўнічых працэсаў».

У той жа час пасланне Аляксандра Лукашэнкі – гэта асобнае штогадовае мерапрыемства, на якім ён падводзіць вынікі года, а таксама ставіць задачы на будучыню і выказваецца з нагоды важных унутраных і знешніх падзей.

Нагадаем, што ў красавіку 2024 года Аляксандра Лукашэнку прызначылі старшынёй Прэзідыума УНС.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10