Генпракурор абвінаваціў Лукашэнку ў карупцыі

Генеральны пракурор Беларусі. Дакладней, чалавек, які лічыць сябе такім, – Андрэй Швед, на мінулым тыдні прыйшоў у госці да людзей, якія чамусьці лічаць сябе народнымі прадстаўнікамі, дэпутатамі, і там пачаў рэзаць праўду ў вочы.

Ён распавёў, што карупцыйныя схемы за некалькі гадоў амаль знішчылі флагман беларускай прамысловасці – завод «Атлант».

,,

«Што тычыцца прычынаў, то адзначу сістэмныя. З іх, гэта першая – падбор і расстаноўка кадраў», – выдаў Швед.


Задумайцеся, у чый агарод ён кінуў гэты канкрэтны такі камень… Вось гэтае сур'ёзнае абвінавачанне, Андрэй. Хто ў нас зацвярджае на пасадзе кіраўнікоў Міністэрства энергетыкі, аб’яднання «Нафтан», Беларускай чыгункі? Таго самага абʼяднання «Атлант», якое ледзь не давялі да банкруцтва! Хто, хто ж гэты чалавек?


На гэтым генпракурор не спыніўся:

,,

«Сурʼёзная ўвага будзе таксама надавацца тым раёнам, дзе гадамі не выяўляюцца факты карупцыі. Не веру, што ў пэўных раёнах, а ў нас такіх дзясяткі ў Беларусі, не крадуць».


Чалавек, на якога ўскладзеныя функцыі генпракурора, заяўляе, што пасля трыццаці гадоў барацьбы з карупцыяй, ад якой сам Лукашэнка ўжо пасівеў, голас сарваў, стаміўся ўзгадняць пасадкі сваіх памочнікаў, міністраў і дырэктараў пасля ўсяго вось гэтага, пасля ўсіх гэтых бясконцых нарадаў, не можа быць такога раёну ў Беларусі, дзе б – не кралі!


Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • За што так змагаецца Трамп?
  • Беларуская прамысловасць амаль спынілася
  • «EPAM» працягвае скарачаць працаўнікоў беларускага офісу
  • Беларусь у топе рэйтынгу хуткасці скарачэння насельніцтва


belsat.eu