навіны

Заробкі ў Беларусі растуць на фоне дэфіцыту кадраў

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У сваім штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) заўважыў, што ў Беларусі адбываецца павышэнне заробкаў на фоне дэфіцыту кадраў, які адчуваецца апошнім часам у краіне. 

Паводле Еўразійскага банку развіцця (ЕАБР), у студзені 2025 года рэальная заработная плата ў Беларусі павялічылася на 13,5 % у параўнанні з паказнікамі мінулага года пасля росту на 12,5 % у снежні. Асноўным фактарам росту ёсць дэфіцыт кадраў, які стварае высокую канкурэнцыю за працоўную сілу.

ЕАБР прагназуе далейшае павелічэнне заробкаў, у тым ліку ў звязку з закладзеным у бюджэце ростам аплаты працы ў дзяржаўным сектары.

У бюджэтным сектары заробкі выраслі на 13 %. Гэта павелічэнне сталася магчымым дзякуючы павышэнню базавай стаўкі аплаты працы (+ 6,7 %) і дадатковым надбаўкам для асобных катэгорыяў работнікаў.

У пазабюджэтным сектары аплата працы расла ўва ўсіх галінах. Найбольшы рост назіраўся ў будаўніцтве (+ 18,8 %), сельскай гаспадарцы (+ 17,5 %) і гандлі (+ 15 %).

ЕАБР чакае, што ўмовы высокай канкурэнцыі за кадры і далейшае павелічэнне фінансавання дзяржаўнага сектару будуць спрыяць росту заробкаў найбліжэйшым часам.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10