навіны

З Масквы – у менскае СІЗА: дзяўчыну судзяць паводле «пратэснага» артыкулу

Ірына Пазнякевіч. Крыніца: Наша Ніва
Ірына Пазнякевіч. Крыніца: Наша Ніва
podpis źródła zdjęcia

Сёння пачнецца суд над дзяўчынай, якую затрымалі ў Маскве, а пасля дэпартавалі ў Беларусь. Судзіць яе будуць паводле так званага пратэснага артыкулу.

3 сакавіка 2025 года ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску пачынаецца працэс над 26-гадовай Ірынай Пазнякевіч (Шульга), нарадзінкаю Баранавічаў. Яе вінавацяць у грубым парушэнні грамадскага парадку (ч. 1 арт. 342 КК), паводле чаго пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Наша Ніва».

Ірыну затрымалі ў Маскве ўвосень 2024 года, калі ейнае імя з'явілася ў базе вышуку. У кастрычніку Маскоўскі суд аштрафаваў яе на 5 тысячаў расейскіх рублёў (каля 50 долараў) і пастанавіў дэпартаваць у Беларусь. Паводле «Dissidentby», з 20 снежня 2024 года Ірына застаецца ў менскім СІЗА.

Ірына Пазнякевіч трапіла ў поле зроку беларускіх праваахоўнікаў яшчэ ў 2020-м. У кастрычніку таго года яе затрымалі і змясцілі ў ізалятар у Жодзіне – нібыта за ўдзел у пратэстах. Ці сапраўды яна брала ўдзел у акцыях, застаецца невядомым. У 2021-м Ірына пераехала ў Расею і заставалася там да затрымання.

Вядома, што Пазнякевіч раней працавала санітаркай і мае малое дзіця, цяпер яна рызыкуе атрымаць рэальны тэрмін зняволення.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10