навіны

Беларускія добраахвотнікі заклікалі не спыняць падтрымання Украіны

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tsikhanouskaya / Telegram
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

1 сакавіка на фоне няўдалых перамоваў паміж Уладзімірам Зяленскім і Доналдам Трампам камандзір палка Каліноўскага Павел Шурмей (Дзядзька) выступіў са зваротам, у якім падкрэсліў важнасць падтрымання Украіны і гатоўнасць Еўропы абараняць сябе самастойна.

«Хочаш міру – рыхтуйся да вайны!» – заявіў Павел Шурмей, адзначыўшы, што апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Еўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.

Беларускія добраахвотнікі заклікаюць не заставацца ўбаку, бо ад вынікаў гэтай барацьбы залежыць будучыня не толькі Украіны, але і Беларусі.

«Падтрымка Украіны – гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу», – падкрэсліў Шурмей.

У палку Каліноўскага заклікалі далучацца да іх шэрагаў і дапамагаць у змаганні за свабоду.

«Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!» – завяршыў зварот камандзір палка.

Падтрымаць беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у палку Каліноўскага, можна праз спасылку.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10