навіны

У Мазыры не было гарачай вады праз беспілотнік, які заляцеў у Беларусь – «Флагшток»

Спецыялісты на месцы пашкоджання трубаправоду ў Мазыры
Спецыялісты на месцы пашкоджання трубаправоду ў Мазыры. Фота: @gomel_region_gov / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Адключэнне цеплазабеспячэння ў Мазыры 27–28 лютага было звязанае з падзеннем беспілотніка, паведамляе «Флагшток» са спасылкай на свае крыніцы ў Мазырскім раёне.

У ноч на 27 лютага ад падзення дрона была пашкоджаная адна з высакавольтных лініяў мясцовай ЦЭЦ, якая месціцца на поўдзень ад Мазыра, каля Мазырскага НПЗ.

«У выніку некарэктнага спрацоўвання аўтаматычнай сістэмы абароны аварыйна адключыліся і суседнія высакавольтныя лініі, цалкам абясточыўшы ЦЭЦ.

Максім Рыжанкоў з Ахмадам аш-Шара. Крыніца: sana.sy

Беларусь падарыла новым уладам Сірыі сертыфікат на аўтобусы «МАЗ»

навіны

Пасля некалькіх спробаў станцыя была перазапушчаная, аднак паўстала новая бяда – пуск цепланосьбіта прывёў да гідраўдару ў сістэме трубаправодаў. У выніку ў некалькіх месцах быў пашкоджаны магістральны трубаправод дыяметрам 700 міліметраў», – паведамляе «Флагшток».


Такім чынам Мазыр застаўся без гарачай вады ў патрэбным аб'ёме. Зварачныя работы працягваліся да 01:10 28 лютага. Раніцай таго ж дня праблема з вадой была ліквідаваная.

Пралёт беспілотніка ў Мазырскім раёне зафіксаваў украінскі маніторынгавы канал «Рында Мониторит». Спецыяліст каналу распавёў выданню, што беспілотнік заляцеў у Беларусь 27 лютага а 04:01. Дрон быў заўважаны непадалёк Мазыра. У гэты час Украіну масава атакавалі расейскія беспілотнікі.

Мясцовыя ўлады распавялі толькі, што «пашкоджаны трубаправод цеплавой сеткі». Гэта быў першы выпадак, калі сталася вядома пра пашкоджанне энергетычнай сістэмы ў Беларусі. Таксама 27 лютага беспілотнік упаў на пабудову ў Гомельскім раёне.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10