навіны

Ізраіль імкнецца захаваць расейскія базы ў Сірыі, каб процідзейнічаць Турцыі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: antikor.com.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: antikor.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Ізраіль лічыць, што прысутнасць расейскіх вайсковых базаў у Сірыі будзе спрыяць яе дэцэнтралізацыі і аслабіць уплыў Турцыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: kremlin.ru

Фрыдман: Крах Асада ў Сірыі – найбуйнейшая знешнепалітычная параза Расеі

навіны

Паводле Reuters, Ізраіль актыўна лабіюе гэтую пазіцыю ў ЗША, падкрэсліваючы, што ўзмацненне Турцыі ў рэгіёне стварае пагрозу для яго бяспекі. У лютым прадстаўнікі Тэль-Авіву давялі сваё бачанне сітуацыі да амерыканскай адміністрацыі і Кангрэсу падчас шэрагу сустрэчаў.

Такія дзеянні сведчаць пра каардынаваную спробу ўплываць на палітыку Вашынгтону ў перыяд, калі сірыйскія ісламісты, якія зрынулі Башара Асада, спрабуюць стабілізаваць краіну і дамагчыся адмены жорсткіх амерыканскіх санкцыяў.

Пазіцыя ЗША ў гэтым пытанні застаецца няпэўнай. Некаторыя амерыканскія чыноўнікі, адказваючы на аргументы Ізраілю, заявілі, што Турцыя як хаўруснік у NATO можа быць больш надзейнай гарантыяй бяспекі для Тэль-Авіву. Аднак ізраільскі бок з гэтым не пагадзіўся.

Нагадаем, што ў Сірыі месцяцца дзве расейскія базы – авіябаза «Хмэймім» і пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ у Тартусе. Пасля звяржэння Башара Асада новыя ўлады краіны заклікаюць Маскву прызнаць «памылкі мінулага», выплаціць кампенсацыі, узяць удзел у аднаўленні краіны і выдаць экс-прэзідэнта.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10