навіны

Ілан Маск чатырнаццаты раз стаў бацькам

Шывон Зіліс і Ілан Маск з дзецьмі. Фота: Shivon Zilis / X
Шывон Зіліс і Ілан Маск з дзецьмі. Фота: Shivon Zilis / X
podpis źródła zdjęcia

У Ілана Маска нарадзіўся сын. Пра гэта паведаміла маці нованароджанага дзіцяці – Шывон Зіліс. Маск і Зіліс не маюць афіцыйнага шлюбу.

Топ-менеджарка «Neuralink» Шывон Зіліс паведаміла, што нарадзіла яшчэ адное дзіця ад амерыканскага бізнесоўца Ілана Маска. Сына назвалі Сэлдан Лайкергас.

Сам Ілан Маск адрэагаваў на гэтую навіну публікацыяй з эмодзі-сэрцайкам. Да гэтага імя і пол дзіцяці не былі вядомыя.

«Мы абмеркавалі гэта з Іланам і, у святле дня нараджэння цудоўнай Аркейдыі, пастанавілі, што лепш проста распавесці пра нашага выдатнага і неймавернага сына Сэлдана Лайкергаса. Ён вельмі моцны, з залатым сэрцам. Мы вельмі любім яго», – напісала Зіліс у сацсетцы X.

СМІ адзначаюць, што гэта ўжо чацвёртае дзіця Маска і Зіліс і, мяркуецца, чатырнаццатае для Ілана Маска.

Першая жонка мільярдэра Джастын Ўілсан нарадзіла яму сына Нэваду, двайнятаў Грыфіна і Зэйвіе, а таксама трайнятаў Дэм'яна, Сэксана і Кая.

У красавіку 2021 года актрыса Эмбэр Гэрд нарадзіла ад Маска дачку Уну. Дзеці Экс Эш Эй-Тўэлв, Экса Дарк Сайдырыел і Таў Тэкна Мэкэнікус нарадзіліся ў ягоным трэцім шлюбе.

Нагадаем, што прадпрымальнік, вынаходца і заснавальнік сусветна вядомых кампаніяў «Tesla» і «SpaceX» узначальвае цяпер Дэпартамент эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання ЗША (DOGE).

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10