навіны

Акцыі ў трэцюю гадавіну вайны ва Украіне і разбурэнні пасля цыклону Гаранс. Фатаграфіі тыдня

Людзі выйшлі на дэманстрацыю супраць вайны Расеі ва Украіне ў трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Акцыі салідарнасці з Украінай адбыліся ў розных гарадах па ўсім свеце. Берлін, Нямеччына
Людзі выйшлі на дэманстрацыю супраць вайны Расеі ва Украіне ў трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Акцыі салідарнасці з Украінай адбыліся ў розных гарадах па ўсім свеце. Берлін, Нямеччына. 24 лютага 2025 года. Фота: Ebrahim Noroozi / AP Photo / East News
podpis źródła zdjęcia

Акцыя ў трэцюю гадавіну пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў Берліне, развітанне з загінулым амерыканскім салдатам у цэнтры Кіева, разбурэнні пасля трапічнага цыклону Гаранс у Ціхім акіяне, пачатак месяца Рамадан у Інданезіі – сабралі здымкі за тыдзень.

Жыхары перасоўваюцца на драўлянай лодцы па затопленай дарозе пасля моцнага дажджу ў паселішчы Даеўхколёт (Dayeuhkolot), Заходняя Ява, Інданезія. 26 лютага 2025 года. Фота: Timur Matahari / AFP / East News

Пешаход фатаграфуе затопленую дарогу пасля цыклону Гаранс (Garance) на французскім заморскім востраве Рэюньён (La Réunion) у Індыйскім акіяне. Трапічны цыклон абрынуўся на востраў з парывамі ветру да 234 км/гадз і пакінуў больш за 180 000 дамоў без электрычнасці, 170 000 – без вадаправода. У выніку стыхіі загінулі тры чалавекі. 28 лютага 2025 года. Фота: Richard Bouhet / AFP / East News

Мусульманскія жанчыны чытаюць першую малітву таравіх, адзначаючы пачатак святога месяца Рамадан, у мячэці Байтурахман Рая (Baiturrahman) у Банда-Ачэгу, Інданезія. 28 лютага 2025 года. Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News

Жанчына моліцца на ружанцы за здароўе Папы Францішка падчас малітвы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане. З 14 лютага 88-гадовы Папа Францішак знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэллі з двухбаковай пнеўманіяй, лекары ацэньваюць яго стан як крытычны. 26 лютага 2025 года. Фота: Dimitar Dilkoff / AFP / East News

Паранены мужчына хватаецца за галаву ў атачэнні АМАПу падчас дэманстрацыі ў памяць ахвяр чыгуначнай катастрофы двухгадовай даўніны. Пратэстоўцы патрабавалі ад ўраду правесці ўважлівае расследаванне і пакараць вінаватых. Дэманстрацыі прывялі да беспарадкаў у сталіцы і Салоніках. У ноч на 1 сакавіка 2023 года ля мястэчка Тэмпі адбылося лабавое сутыкненне пасажырскага цягніка з грузавым, у выніку якога загінулі 57 чалавек. Афіны, Грэцыя. 28 лютага 2025 года. Фота: Petros Giannakouris / AP Photo / East News

Бацькі загінулага вайскоўца смуткуюць над труной падчас развітання на Майдане незалежнасці ў Кіеве. Украіна аддала даніну памяці амерыканскаму грамадзяніну, ветэрану марской пяхоты ЗША Ітану Гэртўэку (Ethan Hertweck), які ваяваў на баку ўкраінскай арміі і загінуў на поле боя. Кіеў, Украіна. 28 лютага 2025 года. Фота: Vlada Liberova / Libkos / Getty Images

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10