навіны

Пуцін ратыфікаваў дамову аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы

img
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @modmilby / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі дамовы паміж Беларуссю і Расеяй аб гарантыях бяспекі Саюзнай дзяржавы. Дакумент афіцыйна апублікаваны 28 лютага.

Дамова была падпісаная 6 снежня 2024 года. Згодна з ёй, Расея зможа ствараць у Беларусі вайсковыя аб'екты.

Таксама краіны будуць расцэньваць узброены напад на аднаго чальца Саюзнай дзяржавы як атаку на ўсю Саюзную дзяржаву. Адпаведна, меры ў адказ таксама будуць супольныя з выкарыстаннем усіх сілаў і сродкаў. Да гэтых сродкаў адносіцца ў тым ліку ядравая зброя.

Раней палітычны аглядальнік радыё «Свабода» Валер Карбалевіч сказаў «Белсату», што дамова мала што мяняе, бо Беларусь і Расея і так ужо звязаныя шматлікімі вайсковымі дамовамі. Ён мяркуе, што закон прыняты праз змены ў дактрыне аб бяспецы Расеі.


«Пашыраныя выпадкі [у дактрыне], калі Расея можа выкарыстоўваць ядравую зброю. Там напісана, што калі на Беларусь будзе здзейснены напад, агрэсія, то Расея прыйдзе на дапамогу і можа выкарыстоўваць ядравую зброю. Гэта ўвайшло і ў гэтую дамову», – сказаў ён.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10