Тры гады таму лідар «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч са сваімі таварышамі пайшоў на фронт абараняць украінскі народ ад расейскіх захопнікаў. Дзяніс ваюе ў батальёне «Волат» з пазыўным Ваўкалак. За гэтыя тры гады ён быў паранены ў баях пяць разоў і атрымаў 33 кантузіі ад выбухаў снарадаў. Ён мог бы ўжо спакойна спісацца ў тыл, але працягвае ваяваць на перадавой. Сярод тых беларускіх хлопцаў, якія прыйшлі ваяваць разам з Дзянісам, у падраздзяленні ў жывых засталіся адзінкі.
Gistoryi
Дзяніс Урбановіч: «Самае горшае, што даводзілася ваяваць на два фронты»