Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі, што вызначаюць нашае жыццё ці выклікаюць шырокі рэзананс у грамадстве. Паказваем карыкатуры на найважнейшыя навіны апошніх тыдняў.
Новых няма, бярыце, што даюць
Чытачы «Белсату» паведамляюць, што не могуць набыць у Беларусі долараў новага ўзору, а са старымі могуць узнікнуць праблема за мяжой падчас абмену. Старыя долары купіць можна, але іх не прымаюць у Егіпце і Турцыі, куды цяпер найчасцей ездзяць адпачываць беларусы.
Пры гэтым з пункту гледжання беларускіх банкаў, няважна, якога ўзору долары – абы былі сапраўдныя і несапсаваныя.

Тры гады поўнамаштабнага жаху
Роўна тры гады таму Расея распачала «спецыяльную ваенную аперацыю» з намерам «узяць Кіеў за тры дні». Коштам сотняў тысяч жыццяў Расея акупавала пятую частку Украіны, але Украіна захавала незалежнасць.
Пры гэтым апошнімі днямі ўсё гучней абмяркоўваюцца не навіны з фронта, а пагадненне аб карысных выкапнях паміж ЗША і Украінай.
Дакумент прадугледжвае стварэнне інвестыцыйнага фонду, якім будуць супольна кіраваць прадстаўнікі абодвух урадаў. Урад Украіны мусіць уносіць у фонд 50 % усіх паступленняў, атрыманых ад будучай манетызацыі ўсіх прыродна-рэсурсных актываў, што ёсць у дзяржаўнай уласнасці.

Імём Беларусі
1 сакавіка набудзе моц указ Лукашэнкі, што рэгламентуе, якія асобы ці дэлегацыі могуць афіцыйна рэпрэзентаваць Беларусь на міжнародных конкурсах ці спартовых спаборніцтвах.
Парушэнне ўказу лічыцца «парушэннем законных інтарэсаў Беларусі» і пагражае судовым спагнаннем кампенсацыі памерам да 1000 базавых велічыняў.

Чыя Пагоня?
Група літоўцаў звярнулася да ўладаў Літвы з просьбай забараніць беларусам выкарыстоўваць «сімвалы літоўскай дзяржаўнасці». А што рабіць беларусам, якія лічаць старадаўнюю Пагоню сваім сімвалам? Падрабязна адказваем на гэтае пытанне тут.

Як зберагчы мову, якая звязвае нас з Еўропай?
21 лютага ва ўсім свеце адзначылі Дзень роднай мовы. «Белсат» спытаў у экспертаў, што трэба зрабіць, каб беларуская мова стала моваю бальшыні, і даведаўся, чаму беларуская мова – гэта не толькі вельмі прыгожа, а важна нават для бяспекі. Падрабязна чытайце ў нашым матэрыяле тут.
Дэ Лёс belsat.eu