Аляксандр Лукашэнка атрымаў дазвол Масквы на размовы з амерыканцамі. Такое ўражанне складваецца пасля ягонага інтэрв’ю вядомаму відэаблогеру Мар'ё Нофалу.
Як Лукашэнка прабуе звярнуць на сябе ўвагу Доналда Трампа?
Якую ролю ён для сябе бачыць у перамовах Злучаных штатаў і Расеі? Беларускія міратворцы могуць паехаць ва Украіну? У дыскусіі ў студыі бяруць удзел Віталь Цыганкоў, палітычны аглядальнік радыё «Свабода», аўтар і вядоўца праграмы «Двубой» на «Белсаце», і журналіст «Белсату», вайсковы аглядальнік Зміцер Міцкевіч.
Лукашэнка ўзяўся за рэлігію
На гэтым тыдні ён сустрэўся з мітрапалітам Беларускай праваслаўнай царквы Веньямінам. Здавалася б, што тут такога! Але гэта ўжо другая сустрэча дыктатара з мітрапалітам у лютым. Што яны рыхтуюць і чаму за Праваслаўнаю царквой у Беларусі варта пільна сачыць? Пра гэта – у наступным сюжэце Яўгена Валошына.
Ці паўплывае Еўропа на Трампа
Зяленскі прыляцеў у ЗША. Перад ягоным візітам Вашынгтон адзін за адным наведалі лідары дзяржаваў Еўразвязу спрабуюць наладзіць дыялог з прэзідэнтам ЗША. Якая стратэгія ў Еўропы? Як яна можа дапамагчы ў завяршэнні гэтай вайны? У тэме разбіралася Надзея Бельская.
Расея і ЗША працягваюць сепаратныя перамовы
Падчас першага спаткання ў Саудаўскай Аравіі амерыканцы прабавалі намацаць, ці расейцы наагул гатовыя сур’ёзна размаўляць пра мір. Пра што другі раўнд? Ён ізноў праходзіць без удзелу Украіны і дзяржаваў Еўропы. Сюжэт Насты Ільіной.