навіны

У Беларусі судзяць палітзняволенага грамадзяніна Арменіі. Рэпрэсіі 27 лютага

Дрот
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Beata Zawrzel / NurPhoto / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

За непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі 27 лютага ў Беларусі пачалі судзіць грамадзяніна Арменіі, ужо асуджанага летась па «палітычным» артыкуле. Па ім жа другі раз за год судзяць анархіста Аляксандра Францкевіча. Акрамя таго, стала вядома пра папаўненне спісаў «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Падрабязней пра рэпрэсіі ў Беларусі ў перадапошні дзень каляндарнай зімы – у нашым аглядзе.

Стала вядома, што 6 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёну Менску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць 74-гадовага менчука Вячаслава Шчаўліка.


Мужчына працаваў ахоўнікам і вартаўніком у Менску. Мае жонку і двух паўнагадовых сыноў. Калі Вячаслава затрымалі – невядома, аднак ён ужо даўно не знаходзіўся онлайн у сваіх сацсетках. Выглядае, што мужчына за кратамі. Разам з ім будуць судзіць Любоў Голубеву і Ірыну Голубеву-Палуян. І Вячаслава, і абедзвюх жанчын абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Суддзя – Ала Скуратовіч.


У судзе Аршанскага раёну і г. Оршы 27 лютага адбыўся другі запар суд паводле ч. 2 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі») над анархістам Аляксандрам Францкевічам. Паўгода таму Аляксандра ўжо асудзілі да года пазбаўлення волі па гэтым жа артыкуле.


Палітвязня некалькі месяцаў утрымлівалі ў рэжыме інкамунікада.

Віталь Пятрэнка. Крыніца: Наша Ніва
Віталь Пятрэнка. Крыніца: Наша Ніва
Андрэй Паротнікаў. (Фота: euroradio.fm)
Аналітыка Андрэя Паротнікава абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве навіны

Бізнесоўца з Гродзеншчыны 46-гадовага Віталя Пятрэнку будуць судзіць 10 сакавіка ў Гарадзенскім абласным судзе за «Паклёп на прэзідэнта» (ч. 2 арт. 367 КК) і «Распальванне варожасці» (ч. 1 арт. 130). Суддзя – Мікалай Рачынскі.


Віталь Пятрэнка – нарадзінец вёскі Міратычы Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласці. Мае жонку і дзіця. З 2018 года ўзначальвае кампанію «Еўрапейскія будаўнічыя тэхналогіі».


Невядома, калі Віталя затрымалі, але сацсеткі мужчыны перасталі абнаўляцца ў сярэдзіне верасня 2024 года. Апошні апдэйт – відэа з адпачынку ў Грузіі.


51-гадовага жыхара Віцебску і грамадзяніна Арменіі, палітзняволенага Ярванда Марцірасяна 27 лютага пачалі судзіць за непадпарадкаванне адміністрацыі ваўкавыскай калоніі (ч. 1 арт. 411 КК РБ). Справу разглядае суддзя Ганна Каралевіч.


Ярванда асудзілі ў 2024 годзе да двух гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі». Паводле версіі абвінавачвання, мужчына нападпітку ў службовым аўтамабілі пры супрацоўніках аддзелу Дэпартаменту аховы неаднаразова негатыўна выказаўся на адрас Лукашэнкі. У кастрычніку мінулага года мужчыну адправілі адбываць тэрмін у калонію № 11 у Ваўкавыску.


КДБ абнавіў «спіс тэрарыстаў» – дадаў у яго трох чалавек: Паўла Шорахава, Аляксандра Судніковіча, Антона Ільіна


Цяпер у «тэрарыстычным спісе» 1250 чалавек, з іх больш за 550 – беларусы.


У судзе Савецкага раёну Менску 27 лютага разглядаўся грамадзянскі пазоў камунальнага прадпрыемства «Менскія гарадскія інтэрнаты» да Сяргея Чалага. Як вынікае з прадмету спрэчкі, мужчыну збіраюцца прымусова выселіць з арэнднай кватэры, але ў нікуды ўсё ж не выганяць – узамен прапануюць нейкае іншае жытло.


Сяргей Чалы – эканаміст і вядоўца. З 2021 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, жыве ў Польшчы.


Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі чарговых 6 чалавек. Іхныя імёны: Яўген Бойка, Аляксандр Краўчук, Паліна Піткевіч, Арцём Палякоў, Вадзім Сенчанка, Максім Бельчанка.


Старонку журналісткі Алены Чарняўскай у Instagram прызналі «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Менску 25 лютага.


Таксама «экстрэмісцкімі» у Беларусі прызнаныя сацсеткі ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.


Акрамя таго, «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі старонкі ў Instagram «Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі» і «Чаты 97%», старонкі ў «Аднакласніках» «Зьмiцер Кайтанаў», «ИННА БОРИСЕВИЧ», «Виталий Казимир», «Беларусь-Украина за мир!», «Беларусь-Польша-Украина-Литва», а таксама Telegram-канал «ГРИФОН501».


Аналітыка Андрэя Паротнікава асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучылі яшчэ ў 2024 годзе, аднак вядомы ён стаў толькі цяпер. Паротнікава затрымалі ў сакавіку 2023 года ў Расеі і адправілі ў Беларусь. Судзілі паводле пяці артыкулаў КК, у тым ліку – за «здраду дзяржаве».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10