навіны

«Іхныя гісторыі – невыносны боль». Ціханоўская сустрэлася з былою палітзняволенай Аленаю Маўшук

Алена Маўшук
Алена Маўшук і прадстаўніца ў сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Вольга Зазулінская падчас сустрэчы са Святланаю Ціханоўскаю. Фота: tsikhanouskaya / Telegram
podpis źródła zdjęcia

27 лютага Святлана Ціханоўская сустрэлася ў сваім офісе ў Вільні з былою палітзняволенай Аленаю Маўшук.

Беларуская лідарка прывітала Алену абдымкамі і словамі падтрымання, а таксама распытала пра адаптацыю ў новай краіне. Алена падзялілася, што ёй вельмі дапамагаюць беларускія арганізацыі ў Літве, а таксама апавяла пра час у зняволенні, сталы ціск і катаванні ў турме.

,,

«Кожны раз, калі сустракаюся з былымі палітвязнямі, не магу стрымаць эмоцыяў: іхныя гісторыі – гэта невыносны боль. Тое, праз што праходзяць людзі ў беларускіх турмах, – сапраўдны жах. І я вельмі радая, што цяпер Алена на волі і можа адчуваць сябе ў бяспецы», – сказала Ціханоўская пасля сустрэчы.


Журналіст Андрэй Кузнечык з сынам і жонкаю. Вільня, Літва. 12 лютага 2025 года. Фота: radiosvaboda / Telegram

«Працяг абавязкова будзе». У Офісе Ціханоўскай раскрылі падрабязнасці вызвалення амерыканца і дваіх беларусаў

навіны

Алену Маўшук, маці пяцярых дзяцей, затрымалі 10 жніўня 2020 года ў Пінску разам з мужам на акцыі пратэсту. Жанчыну асудзілі да 6 гадоў калоніі паводле ч. 2 арт. 293 КК РБ («Масавыя закалоты»). Ейнага мужа Сяргея Маўшука асудзілі паводле гэтага ж артыкулу да 6,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абаіх пазбавілі бацькоўскіх правоў.


Чатыры з паловаю гады Алена правяла за кратамі, дзе яе не толькі пазбаўлялі перадачаў і магчымасцяў сустрэцца з роднымі, але фізічна і псіхалагічна катавалі.


Пра вызваленне беларускі стала вядома 12 лютага. Разам з ёю на волю адпусцілі журналіста радыё «Свабода» Андрэя Кузнечыка і грамадзяніна ЗША Мікалая Шугаева. З Беларусі ў Літву іх вывез намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША ў справах Усходняй Еўропы Крыс Сміт.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10