навіны

Аналітыка Андрэя Паротнікава асудзілі да 10 гадоў турмы

Андрэй Паротнікаў
Андрэй Паротнікаў. Крыніца: Радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

Стаў вядомы прысуд Андрэю Паротнікаву, капітану запасу міліцыі, вайсковаму эксперту, адмыслоўцу ў праблемах бяспекі, кіраўніку аналітычнага цэнтру «Belarus Security Blog», паведамляе ініцыятыва «Краіна для жыцця».

Вайсковы эксперт Андрэй Паротнікаў на кадрах з прапагандысцкага фільму ОНТ. (Фота: скрыншот з відэа ОНТ)

Сорак хвілін абсурду, кошт якога – 15 гадоў: што не так з фільмам ОНТ пра аналітыка Андрэя Паротнікава

навіны

Андрэя Паротнікава асудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучылі яшчэ ў 2024 годзе, аднак вядомы ён стаў толькі цяпер.


Паротнікава затрымалі ў сакавіку 2023 года ў Расеі і адправілі ў Беларусь. У кастрычніку 2024-га яго пачалі судзіць паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі:


•   ч. 1 арт. 356 – «Здрада дзяржаве»;


•   ч. 1 арт. 357 – «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтаю захапіць уладу»;


•   ч. 2 арт. 361-4 – «Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці»;


•   ч. 3 арт. 361-1 – «Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»;


•   ч. 2 арт. 191 – «Перашкода здзяйсненню выбарчых правоў».


Суд праходзіў у закрытым рэжыме.


У жніўні 2023 года тэлеканал ОНТ паказаў прапагандысцкі фільм «Гісторыя здрадніка. Паротнікаў». У ім заяўлялася, што Паротнікаў некалькі гадоў за грашовую ўзнагароду выконваў заданні польскай выведкі: збіраў, аналізаваў і перадаваў звесткі з сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай і вайсковай сфераў, у тым ліку закрытага характару.


Андрэй Паротнікаў працаваў у Міністэрстве ўнутраных справаў, звольніўшыся з якога, пачаў займацца вайсковай аналітыкай. У верасні 2021 года Аляксандр Лукашэнка сваім указам пазбавіў званняў былых вайскоўцаў і міліцыянтаў, сярод якіх быў і Андрэй Паротнікаў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10