26 лютага Каардынацыйная рада ІІІ склікання прыняла рэзалюцыю «Аб прызнанні інтэрвенцыі Расейскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўсталяванні гібрыднай формы акупацыі».
Асноўныя палажэнні дакументу:
• прызнанне факту інтэрвенцыі РФ у Беларусь, якая працягваецца з 1996 года;
• прызнанне Лукашэнкі захопнікам улады пасля антыканстытуцыйнага перавароту 1996 года;
• прызнанне фактычнага кантролю РФ над палітычнымі, эканамічнымі і вайсковымі пастановамі Беларусі;
• распрацоўванне юрыдычнай базы для тэрміну «гібрыдная акупацыя»;
• заклік да міжнароднай супольнасці ўзмацніць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і фінансавых цэнтраў РФ.
«Рэзалюцыя фіксуе залежнасць рэжыму Лукашэнкі ад Крамля і фактычную страту Беларуссю суверэнітэту. Гэта першы крок да юрыдычнай ацэнкі дзеянняў Расеі як акупацыйных і да міжнародных ініцыятываў для аднаўленні незалежнасці Беларусі», – тлумачыць КР, у чым можа быць практычная карысць ад рэзалюцыі.
Марыя Міхалевіч belsat.eu