навіны

Літоўскі «Swedbank» уводзіць чарговыя абмежаванні для беларусаў і расейцаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Банк «Swedbank»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Банк «Swedbank». Вільня, Літва. 20 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

З 29 красавіка 2025 года літоўскі «Swedbank» будзе блакаваць беспасярэднія і ўскосныя плацяжы, калі яны хоць нейкім чынам звязаныя з Беларуссю ці Расеяй. Паведамленне пра новаўвядзенне банк разаслаў сваім кліентам, піша Zerkalo.io.

Акцыя салідарнасці з Украінаю з нагоды трэцяй гадавіны поўнамаштабнай вайны. Токіа, Японія. 24 лютага 2025 года. Фота: David Mareuil/Anadolu via Getty Images

«Самыя маштабныя санкцыі». ЕЗ ухваліў 16-ы пакет абмежаванняў супраць Расеі

навіны

Банк патлумачыў, што пасля таго як абмежаванні набудуць моц, нельга будзе атрымліваць ці адпраўляць грошы, калі плацеж звязаны з аплатаю паслуг, грошы за якія ў выніку апынуцца ў Беларусі ці Расеі – пойдуць у гэтыя краіны праз трэцюю кампанію ці чалавека.


Таксама будзе забаронена залічэнне на рахунак сродкаў, якія наўпрост ці ўскосна звязаныя з Беларуссю ці Расеяй альбо асобамі, якія ў іх пражываюць, а таксама кампаніямі, зарэгістраванымі ў нашай краіне ці Расеі. Нельга будзе аплаціць тавар ці паслугу, якія паходзяць з Беларусі ці РФ, залічыць на рахунак у «Swedbank» грошы ад продажу ці арэнды нерухомасці ці іншай маёмасці ў нашай краіне і РФ, дывідэнды, заробкі ці іншы даход ад беларускіх ці расейскіх кампаніяў.


Могуць быць таксама абмежаваныя магчымасці грашовых пераводаў на рахункі «Swedbank» з Беларусі ў тым ліку праз староннія сэрвісы.


З восені 2023 года карткі «Swedbank» і шэрагу іншых заходніх банкаў не працуюць на тэрыторыі нашай краіны.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10