навіны

«Бюро»: Улады Беларусі засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў былога «Mcdonald’s»

«МакДоналдс» на плошчы Бангалор. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2022 года. Фота: Белсат
«МакДоналдс» на плошчы Бангалор. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2022 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «Мак.Бай», які валодае былымі рэстаранамі «Mcdonald’s», у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР).

У чэрвені 2024 года ў сеткі змяніўся ўладальнік. Яна пачала належаць праз кампанію «Кволіці Фуд» двум беларусам – Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. І дзесьці паміж 10 чэрвеня 2024 года і 13 лютага 2025 года інфармацыя пра ўладальнікаў знікла з рэестра як у кампаніі «Мак.Бай», так і ў «Кволіці Фуд», адзначае «Бюро».

Раней «Дзяржкаммаёмасць» праз суд здолела забраць сабе сетку рэстаранаў хуткага абслугоўвання ў папярэдніх уладальнікаў – сінгапурскай фірмы «KSB Victory Restaurants PTE.LTD», якой валодаў казахстанскі бізнесовец Кайрат Баранбаеў і дырэктарка беларускай сеткі рэстаранаў «Mcdonald’s» Вікторыя Данько. Судовыя пастановы ў гэтай справе таксама засакрэчаныя, хоць рэзалюцыі ў эканамічных справах раней публікаваліся ў адкрытым доступе.

«Бюро» таксама знайшло інфармацыю, што адно з прадпрыемстваў «гаманца» Аляксандра Лукашэнкі Аляксея Алексіна – «Велес-Міт» – пастаўляе ў новы «Мак.Бай» свае бургерныя катлеты і вяндліну. Таксама сваю прадукцыю ў рэстараны «Мак.Бай» пастаўляе «Савушкін прадукт» (малочныя прадукты), «Сервалюкс» (прадукты з курыцы) і «Салігорская птушкафабрыка».

Здымак мае ілюстарцыйны характар. Верашчака з грэцкімі блінамі. Фота: Etno.by / Facebook

Ці можна зарабіць на гастратурызме ў Беларусі?

навіны

У лістападзе 2022 года паведамлялася, што рэстараны «McDonald’s» спыняць працу ў Беларусі 21 лістапада, а з 22 лістапада адкрыюцца пад брэндам сеткі «Вкусно – и точка» расейскага прадпрымальніка Аляксандра Говара, які пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне выкупіў амерыканскія рэстараны ў Расеі. Аднак у дзень анансаванага закрыцця рэстараны працягнулі працу, а некаторыя з іх нават вярнулі раней знятыя шыльды. Паведамлялася, што «McDonald’s» застаецца ў Беларусі, бо нібыта асабіста Аляксандр Лукашэнка забараніў мяняць франшызу. У лютым рэстараны пачалі працаваць пад назваю «Мы открыты». Таксама была пададзеная заяўка на новы таварны знак «Mak.by», што рэстараны маюць цяпер.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10