Муж беларускі са зламанай нагою бег галасаваць за Лукашэнку

Ад гісторыі Галіны Лахтадыр са Слуцку робіцца блага. Падрабязней у праграме «Беларус беларусу».

Галіна – маці чатырох дзяцей, верніца, якая ўцякла ад рэпрэсіяў. Яна са старэйшым сынам-музыкам галасавала за Ціханоўскую, а муж нават са зламанай нагою пайшоў галасаваць за Лукашэнку.
Галіна страціла ў Беларусі ўсё: дом, падтрыманне блізкіх, працу, магчымасць жыць у бяспецы.

Пагрозы, пераслед, разрыў сямейных сувязяў – гэта толькі частка выпрабаванняў, праз якія Галіна прайшла дзеля выратавання дзяцей. Цяпер сям’я ў Белай Падляскай і змагаецца за шанец на новае жыццё.
Галіна просіць дапамогі для пераезду ў больш вялікі горад. Жанчына спадзяецца перабрацца ў Люблін і знайсці працу для кагосьці з сыноў, адчуць сябе ў фінансавай і эмацыйнай бяспецы, і аднавіць здароўе дзяцей.