Усе акаўнты ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал, набліжаны да сілавікоў.
«Усе акаўнты Гардона на ўсіх платформах прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі», – паведаміў тэлеграм-канал.
Паводле яго, такую пастанову 26 лютага прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.
Вядомы ўкраінскі журналіст Дзмітрый Гардон перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года ўзяў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі. Толькі 23 лютага 2021 года ў яго выйшла размова са Святланай Ціханоўскай.
Якуб Хруст belsat.eu