Вайна

Дзяржсакратар ЗША няўпэўнены ў шчырасці Крамля адносна міру з Украінай

Дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб'ёў. Фота: state.gov
Дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб'ёў. Фота: state.gov
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў 26 лютага ў сераду ў інтэрв'ю тэлеканалу «Fox News» пракаментаваў падрыхтоўку падпісання пагаднення з Украінай пра карысныя выкапні, а таксама выказаўся адносна шчырасці Крамля ў пытаннях міру.

Маркаў Руб’ёў назваў падпісанне пагаднення аб карысных выкапняў «добрай і важнай угодай». Паводле яго, «да фінішу застаўся апошні рывок», перадае «Голос Америки».

«Так што мы блізкія да мэты і гэта добра. Мы надалей хочам пакласці канец гэтай вайне», – сказаў Дзяржсакратар ЗША.

Пры гэтым ён прызнаўся, што да канца не ўпэўнены, наколькі шчыра хочуць у Крамлі спынення вайны.

,,

«Мы гэта праверым. Мы спыталі іх, паслухайце, сябры, вы хочаце пакласці канец вайне ці працягваць яе? Калі вы хочаце спыніць вайну, мы можам абмеркаваць, што для гэтага трэба... Калі вы хочаце працягнуць вайну, так і скажыце. І яны пагадзіліся працягнуць абмеркаванне... калі тое, на чым яны настойваюць, нерэалістычна, то мы зразумеем, што яны рэальна не ацэньваюць сітуацыю», – адзначыў Руб’ёў.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба Уладзіміра Зяленскага

Абнародаваны фінальны тэкст пагаднення аб карысных выкапнях паміж ЗША і Украінай: згадваюцца гарантыі бяспекі

навіны

Паводле яго, прэзідэнт ЗША Доналд Трамп «умее дамаўляцца» і «не дазволіць уцягнуць сябе ў нявыгадную ўгоду».

Пры гэтым кіраўнік Дзярждэпартаменту яшчэ раз паўтарыў, што еўрапейскія краіны-чальцы NATO «павінны інвеставаць іх у сваю нацыянальную бяспеку», «аднак яны гэтага не робяць». Ён падкрэсліў, што ЗША не будуць «працягваць субсідаваць усё гэта», бо «гэта несправядліва».

Нагадаем, што Украіна і Злучаныя Штаты ўзгаднілі ўмовы здзелкі, што датычыць карысных выкапняў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10