навіны

Беларусь набрала 7 балаў са 100 у індэксе грамадзянскіх свабодаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плошча Пераменаў. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2020 года. Фота: «Белсат»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плошча Пераменаў. Менск, Беларусь. 15 лістапада 2020 года. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Freedom House» апублікавала рэйтынг краін паводле ўзроўню палітычных і грамадзянскіх свабодаў.

Па выніках 2024 года Беларусь набрала 7 балаў са 100 у рэйтынгу палітычных і грамадзянскіх свабодаў, складзеным праваабарончай арганізацыяй «Freedom House». У катэгорыі палітычных правоў Беларусь атрымала 1 бал з 40, а грамадзянскія свабоды ў краіне ацэненыя ў 6 балаў з 60.


Згодна з класіфікацыяй «Freedom House», Беларусь адносіцца да катэгорыі несвабодных краінаў. Прыблізна такая ж сітуацыя з грамадзянскімі свабодамі назіраецца, паводле рэйтынгу праваабаронцаў, у Чадзе, Венесуэле, Руандзе, Азербайджане і Расеі.


Нагадаем таксама, што па дадзеных на 1 снежня 2024 года Беларусь займае чацвёрты радок у рэйтынгу краінаў, дзе найбольш актыўна пераследуюць журналістаў. Гэта вынікае з гадавога агляду Камітэту абароны журналістаў (CPJ), абнародаванага 16 студзеня.


Згодна з дакументам, другі год запар Беларусь у гэтым рэйтынгу ўзначальвае групу дзяржаваў у рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Горшая сітуацыя толькі ў Кітаі, Ізраілі, акупаваных палестынскіх тэрыторыях і М’янме.


Нягледзячы на некалькі хваляў памілаванняў, адзначаецца ў дакладзе CPJ, «беларускіх журналістаў увесь час пераследуюць, затрымліваюць і прыгаворваюць да гадоў зняволення, часцей за ўсё праз іхную працу ў медыях, якія ўлады залічваюць да “экстрэмісцкіх”».


Таксама вядома, што ў Сусветным індэксе свабоды прэсы ў 2024-м Беларусь заняла 167-е месца.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10