навіны

У Беларусі хочуць пачаць штрафаваць за выхад на лёд без ратавальнай камізэлькі

Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Белсат»
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі разглядаецца законапраект аб адміністратыўнай адказнасці за выхад на лёд без ратавальнай камізэлькі.

«На жаль, у мінулым годзе назіраўся рост смяротных выпадкаў на вадзе, 60 % загінулых мелі нецвярозы стан. Гэта тычыцца як тых, хто купаўся летам, так і тых, хто выходзіў на лёд падчас зімовай рыбалкі, – адзначыў начальнік Менскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч. – Цяпер таўшчыня лёду дастатковая, але набліжаецца пацяпленне. Будуць праводзіцца рэйды, інфармаванне жыхароў, у тым ліку праз SMS, наконт правілаў бяспекі на вадзе. Таксама вынесены на разгляд законапраект аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці за выхад на лёд без ратавальнай камізэлькі».


Таксама нагадаем, што з 3 сакавіка ў Беларусі пачнуць дзеяць чарговыя папраўкі ў Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы. Большасць зменаў накіраваная на так званую «гуманізацыю крымінальнай адказнасці».


Напрыклад, узяцце пад варту не будзе выкарыстоўвацца ў дачыненні падлеткаў, жанчын і адзінокіх мужчынаў, якія выхоўваюць дзяцей да 14 гадоў, калі яны здзейснілі злачынства невялікай цяжкасці.


Паводле «наркатычнага» артыкулу 328 асуджаных змогуць караць не толькі пазбаўленнем волі, але і арыштам або абмежаваннем свабоды. Пры гэтым у Крымінальным кодэксе з’явіцца артыкул, што прадугледжвае адказнасць за «знявагу», «паклёп» або «гвалт» у дачыненні «прэзідэнта, які спыніў свае паўнамоцтвы». За гэта будзе пагражаць пакаранне да 8 гадоў пазбаўлення волі.


Акрамя таго, новы закон пашырае спіс артыкулаў, паводле якіх сілавікі змогуць адкрываць спецвядзенне супраць беларусаў, якія з’ехалі за мяжу.


Таксама з 3 сакавіка завочныя судовыя працэсы можна будзе праводзіць пры абвінавачаннях у распальванні варожасці, тэрарызме і дыскрэдытацыі краіны.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10