Naviny

У 2024 годзе за «палітыку» ў Беларусі асудзілі 1500 асобаў – нікога не апраўдалі

Паседжанне ў Генеральнай пракуратуры, у цэнтры – Андрэй Швед.
Паседжанне ў Генеральнай пракуратуры, у цэнтры – Андрэй Швед. Фота: Генеральная прокуратура Беларуси / Telegram

26 лютага на паседжанні Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Генеральны пракурор Андрэй Швед распавёў, што летась пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне ў дачыненні больш як 1,5 тыс. асобаў, якія здзейснілі «экстрэмісцкія злачынствы». Пры гэтым апраўдальных прысудаў не было.