навіны

Генпракурор Швед схлусіў, што беларусы пачалі больш актыўна звяртацца ў камісію для вяртання

Генеральны пракурор Андрэй Швед. Фота: БелТА
Генеральны пракурор Андрэй Швед. Фота: БелТА
podpis źródła zdjęcia

Колькасць заяваў у камісію для вяртання грамадзянаў, якія з'ехалі, у Беларусь узрастае. Пра гэта 26 лютага заявіў генеральны пракурор Андрэй Швед перад супольным пасяджэннем Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Але праваабаронцы звярнулі ўвагу на непраўдзівасць ягоных словаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Tim Mossholder / unsplash.com

Ці можна верыць «камісіі для вяртання», пра якую сёння зноў загаварылі Лукашэнка і Швед?

навіны

«Да нас пачалі больш актыўна звяртацца нават бацькі маладых людзей, якія цяпер за мяжой і з шэрагу прычынаў баяцца вяртацца ў нашую краіну. На гэты момант разгледжаны 241 зварот. Пэўная частка цяпер у працы – да 10 заяваў на гэты момант. Больш чым 30 асобам мы далі станоўчыя адказы, 20 чалавек у нашую краіну ўжо вярнуліся, праца працягваецца», – заявіў ён, перадае БелТА.

Генеральны пракурор таксама папрасіў тых, хто вяртаецца, распавядаць, як жылося за мяжой, «якое там рэальнае стаўленне да беларусаў».

Але праваабаронцы паставілі пад сумнеў заяўлены рост актыўнасці зваротаў грамадзянаў у камісію. Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае, што на пачатку 2024 года паведамлялася, што камісія атрымала каля 150 заяваў. Выходзіць, што за мінулы год паступіла менш як 100 новых заяваў, то бок менш, чым за першы год працы.

Камісія для вяртання грамадзянаў існуе з 6 лютага 2023 года, то бок каля 750 дзён, але разгледзела толькі 241 зварот. Вярнуўся ж толькі кожны 12-ы з тых, хто звярнуўся ў камісію. Пры гэтым, паводле звестак МУС, цягам 2021–2022 гадоў з Беларусі з’ехалі больш як 200 тыс. чалавек. Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў казаў пра 350 тыс. эмігрантаў. А старэйшы даследнік Цэнтру новых ідэяў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў, ацэньваў лічбу як 500–600 тыс. чалавек.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10