навіны

У Польшчы больш як тыдзень няма сувязі з 28-гадовай беларускай

Абвестка пра пошук Дар'і Фёдаравай. Фота: ПОИСКОВО-СПАСАТЕЛЬНЫЙ ОТРЯД "ФЕНИКС" МОГИЛЁВ ВИТЕБСК / Telegram
Абвестка пра пошук Дар'і Фёдаравай. Фота: ПОИСКОВО-СПАСАТЕЛЬНЫЙ ОТРЯД "ФЕНИКС" МОГИЛЁВ ВИТЕБСК / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У Польшчы знікла 28-гадовая жыхарка Бабруйску Дар’я Фёдарава. Беларуска не выходзіць на сувязь ужо больш як тыдзень.

Яна перастала выходзіць на сувязь з блізкімі з 15 лютага. Зараз дзяўчыну шукаюць, паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Фенікс».

Дар'я – жыхарка Бабруйску, але на момант знікнення была ў Польшчы, мяркуецца, што ў Варшаве. З выгляду дзяўчыне 28 гадоў, рост 164-168 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, русыя даўгія валасы, шэра-блакітныя вочы.

Тых, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць праз тэлефон +375(29)222-10-19 або 102.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10