Лукашэнка губляе кантроль над урадам? Скандальны зліў з БДУ

Галоўныя падзеі паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм "Белсату" такія:


  • Павел Латушка: больш за 3500 украінскіх дзяцей вывезлі ў Беларусь.
  • У ААН дзве рэзалюцыі «Спрыяння ўсталяванню ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру ва Украіне». Ці магчымае вяртанне Расеі ў палітычны і эканамічны свет? І што ў выпадку адмены санкцыяў чакае эканоміку Беларусі?
  • Барацьба за рэдказямельныя металы Украіны набірае абароты. Еўразвяз перадаў Украіне прапанову больш выгаднай угоды. Тым часам эксперты прагназуюць нястачу зброі ва Украіне ўжо ў другой палове гэтага года ў разе спынення падтрымкі з боку ЗША.
  • Качанава ў Лукашэнкі з дакладам. Абмяркоўваюць новы урад.
  • Нацбанк падрыхтаваў непрыемны сюрпрыз
  • Скандальны зліў з БДУ: для студэнтаў ладзілі экскурсію ў жодзінскую турму і сустрэчу з Алегам Гайдукевічам.
  • Узнагарода для лепшых незалежных навукоўцаў.
  • Здароўе Папы Францішка "крыху палепшылася". На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане вернікі моляцца за здароўе пантыфіка.


У рубрыцы Белсат Online сёння распавядаем пра наступнае:


  • Хто можа стаць новым Папам?
  • Украінцы распавядаюць пра вайну праз відэагульні. 
  • Каронавірус надалей цыркулюе ў Беларусі, але статыстыку хаваюць.
  • Ці здасць Трамп Еўропу Пуціну? Не усё можа быць так кепска, як можа здавацца.