навіны

Паліну Шарэнду-Панасюк узнагародзілі медалём «Няскораных» Ларысы Геніюш

Медаль Ларысы Геніюш
Медаль «Няскораных» Ларысы Геніюш. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Аб’яднаны пераходны кабінет, згодна з адпаведнай пастановай Святланы Ціханоўскай, узнагародзіў некалькіх асобаў медалямі.

Паліна Шарэнда-Панасюк у інтэрв'ю з Мікітам Мелказёравым. Фота: скрыншот з відэа / Жыццё-маліна

Паліна Шарэнда-Панасюк: Беларускія зняволеныя – бясплатная рабсіла для ВПК Расеі

навіны

Медалём «Няскораных» Ларысы Геніюш узнагародзілі былую палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.


Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» уручылі брытанскаму архітэктару, аўтару праекту беларускай царквы ў Лондане Цзы Ўай Со, а таксама журналісту і перакладчыку Аляксандру Лукашуку.


Медалём «Гонар і годнасць» узнагародзілі краязнаўцу і грамадскага дзеяча Алеся Юркойця, а таксама – пасмяротна – Марыю Зайцаву, беларускую добраахвотніцу ў складзе Другога інтэрнацыянальнага легіёну Украіны, якая загінула ва Украіне.


Яшчэ два чалавекі атрымаюць узнагароды непублічна. Іх ушанавалі медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў дзейнасці і медалём Ларысы Геніюш за асабістую адвагу, стойкасць і ахвярнасць у дзейнасці на карысць прасоўвання ідэалаў дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.


Урачыстую цырымонію ўручэння ўзнагародаў правядзе выканальнік абавязкаў прадстаўніка ў нацыянальным адраджэнні АПК Павел Баркоўскі.


Марыя Міхалевіч, belsat.eu



больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10