Дэтэктыўная гісторыя кашулі разгарнулася ў каралеўскім горадзе Горадня

Як каралеўскі горад дыктуе моду і стыль. Больш падрабязна – у праграме «Нітка Зорка».

Горадня – гэта не проста горад, а сапраўдная каралеўская рэзідэнцыя з замкамі, палацамі і касцёламі. Тут шляхцянкі носяць турнюры, а багатыя фабрыканты – гадзіннікі на ланцужках. Усё гэта натхняе на моду, нават калі ў тваіх жылах не цячэ каралеўская кроў.

Таму гарадзенскі строй – гэта пра элегантнасць, пра моду, пра стыль. А самы выбітны і таямнічы яго прадмет – кашуля. Што ў ёй такога, чаму яна вартая асаблівай увагі? І як так сталася, што яна аб’ядноўвае элементы, якія звычайна не сустракаюцца разам, – чорную вышыўку, гестку, пуплы?

Пра ўсё гэта – у новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Разам з Кацярынай Ваданосавай вы даведаецеся пра ўсе адметнасці гарадзенскага строю, а таксама навучыцеся міксаваць каралеўскі стыль з сучасным адзеннем.