Naviny

Медыкі: Каронавірус па-ранейшаму цыркулюе ў Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by

Ковід дагэтуль ёсць прычынаю пэўнай колькасці пнеўманіяў у Беларусі, і медыкі пра гэта гавораць уголас. Аднак Міністэрства аховы здароўя пра сітуацыю з захворваннем і смяротнасцю ад COVID-19 не паведамляе ўжо два гады.