навіны

У Канадзе збіраюць подпісы за пазбаўленне Ілана Маска грамадзянства краіны

Ілан Маск. Крыніца: weproject.media
Ілан Маск. Крыніца: weproject.media
podpis źródła zdjęcia

У Канадзе збіраюць подпісы за пазбаўленне Ілана Маска грамадзянства. Петыцыя, размешчаная на сайце ніжняй палаты парламенту, ужо сабрала больш за 180 тысяч подпісаў. 

Аўтары петыцыі абвінавачваюць Ілана Маска ў дзейнасці супраць інтарэсаў краіны і сцвярджаюць, што ён выкарыстоўвае сваё багацце і ўплыў для ўмяшання ў выбары. Таксама згадваецца ягоная сувязь з замежным урадам, які нібыта пагражае суверэнітэту Канады.

«Мы, грамадзяне Канады, якія падпісаліся ніжэй, заклікаем прэм'ер-міністра скасаваць статус двайнога грамадзянства Ілана Маска і неадкладна ануляваць ягоны канадскі пашпарт», – гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Падставамі для прыняцця такой пастановы ўказваецца выкарыстанне Маскам «свайго багацця і ўлады», каб паўплываць на выбары ў Канадзе, а таксама ягоная прыналежнасць да замежнага ўраду, «што спрабуе знішчыць суверэнітэт Канады».

Петыцыю падтрымаў дэпутат ад Новай дэмакратычнай партыі Чарлі Энгус. Збор подпісаў працягнецца да 20 чэрвеня 2025 года.

Як паведамляе CBC, у студзені Маск неаднаразова каментаваў канадскую палітыку ў сацыяльнай сетцы X. Ён падтрымаў лідара апазіцыйнай Кансерватыўнай партыі П’ера Паліева і раскрытыкаваў дзеянні прэм’ер-міністра Жустэна Трудо.

Ілан Маск ёсць нарадзінцам Прэтор'і ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Па сканчэнні школы ён пераехаў у Канаду, а пасля – у ЗША.

Цяпер у адміністрацыі Доналда Трампа ён узначальвае ведамства, адказнае за павышэнне эфектыўнасці працы ўраду ЗША (DOGE).

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10