Як найлепшы беларускі партызан зрабіўся ахвярай сваіх у часе вайны? Васіль Корж

Другая сусветная вайна скончылася 80 гадоў таму, а міфы застаюцца да сёння. Адзін з іх – пра партызанскі рух у Беларусі і СССР. Як найлепшы беларускі партызан Васіль Корж зрабіўся ахвярай сваіх у часе вайны? Гісторыя ад «Вусоў Скарыны».


Васіль Корж
(мянушка Камароў) – стваральнік першага атраду савецкіх партызанаў. Ужо 28 чэрвеня 1941 года ён даў бой нямецкім вайскоўцам, якія акупавалі тады Беларусь. Прафесійны дыверсант, ён намагаўся дзеяць так, каб нацысты не каралі за дзеянні партызанаў простых беларусаў. Праз гэта ў яго здарыўся канфлікт з іншымі камандзірамі атрадаў, засланымі праз лінію фронту для актывізацыі партызанскага руху ў нашай краіне. Такой «фанабэрыстасці» Каржу не прабачылі і пасля вайны.

Гісторыю Васіля Каржа ў часе Другой сусветнай вайны глядзіце новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча.