На трэцюю гадавіну вайны ва Украіне ЕЗ ухваліў чарговы, ужо 16-ы, пакет санкцыяў супраць Расеі. Вярхоўная прадстаўніца Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас назвала абмежаванні «самымі маштабнымі за ўсю гісторыю».