Белстат выпадкова давёў, што АЭС нікому не патрэбная

Белстат падзяліўся справаздачнасцю наконт працы ў студзені эканомікі агулам і прамысловасці ў прыватнасці. Там – планавае запаволенне росту, усё як і мае быць, але…

Што гэта ў нас там, з Гарадзенскаю вобласцю? Падзенне адразу на 18%. Гэта што ж адбываецца? Адказ можна знайсці, калі паглядзець на звесткі ў раздзеле асобных сектараў прамысловасці.


Падзенне ў энергетыцы за студзень – большае за 9%. Складаючы два і два, ані тры, ані пяць атрымаць немагчыма. Як і думалі эксперты, абодва блокі нашае слаўнае АЭС не працавалі амаль увесь студзень. Першы – прастойваў з трэцяга снежня да дваццаць сёмага студзеня, а другі быў спынены ў снежні пасля «спрацоўвання аднаго з датчыкаў». Яго далучылі да працы толькі дваццаць чацвёртага студзеня.


І звярніце ўвагу: ні з эканомікай, ні з пастаўкамі энергіі ў камунальнай сферы нічога не адбылося. Дзякуй Белстату. Ён яшчэ раз пацвердзіў: атамная станцыя – проста нікому не патрэбная, але вельмі дарагая цацка. Крыніцаў энергіі ў краіне і без яе стае.

Таксама ў новым выданні «Атмасферы» з Аляксандрам Кныровічам:


  • Дзіўная нарада ў Лукашэнкі 
  • У якой краіне, спажывецкі кошык больш даступны: у Польшчы – ці ў Беларусі?
  • Што і хто перашкаджае развівацца бізнесу ў Беларусі?


belsat.eu