навіны

Медыі падлічылі страты Расеі ў вайне ва Украіне: 160 тысячаў загінулых

img
Украінскія пазіцыі каля Пакроўску ў Данецкай вобласці. 17 лютага 2025 года. Фота: Diego Herrera Carcedo/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Расейскія выданні «Медуза» і «Медиазона» падлічылі, што за тры гады вайны ва Украіне загінулі 160 тысячаў расейцаў. Гэтую лічбу журналісты атрымалі, прааналізаваўшы даступныя дакументы. Афіцыйна колькасць ахвяраў не раскрываецца.

«Поўнамаштабная вайна Расеі з Украінаю доўжыцца роўна тры гады. За авантуру, што распачаў Уладзімір Пуцін, расейскае грамадства заплаціла велічэзную цану. На вайне загінулі ўжо каля 160–165 тысячаў жаўнераў, афіцэраў, кантрактнікаў, мабілізаваных і іншых расейцаў», – піша выданне «Медуза», якое падлічыла страты разам з калегамі з «Медиазоны».

Байцы ПКК ускладаюць кветкі каля Сцяны памяці загінулым беларусам у расейска-ўкраінскай вайне. Кіеў, Украіна. 29 жніўня 2023 года. Фота: Полк Каліноўскага / Telegram
Іх ужо амаль 70. Беларусы, якія загінулі за Украіну Аналітыка

Гэта статыстычная ацэнка надмернай мужчынскай смяротнасці ў суседняй краіне за час вайны. Звесткі грунтуюцца на даступных дакументах: пайменных спісах загінулых, што складаюць валанцёры, і рэестры спадчынных справаў, куды залучаюць інфармацыю пра ўсіх расейскіх спадчынадаўцаў.


У статыстыку не трапілі грамадзяне іншых краінаў, якія ваявалі на баку Расеі, у тым ліку жыхары Луганскай, Данецкай і іншых вобласцяў Украіны. Акрамя таго, тут не ўлічваліся параненыя.


Аналіз інфармацыі сведчыць, што дынаміка стратаў Расеі расла з года ў год. Калі за першыя тры месяцы вайны гінулі 40–60 асобаў за дзень, то за гэты ж час летась – ужо 250. Пры гэтым дынаміка стратаў амаль ніяк не адбівалася на перасоўванні лініі фронту.

Мапа Украіны з акупаванымі і вызваленымі тэрыторыямі. Выява: Белсат
Тры гады поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Мапа Вайна

Паводле расследавальнікаў, у 2022 годзе на вайне загінулі каля 20 тысячаў расейцаў, у 2023-м – каля 50 тысячаў, летась лік стратаў наблізіўся да 100 тысячаў.


Зрэшты, апошняя ацэнка найменш дакладная і ў будучыні лічба яшчэ будзе ўдакладняцца. Гэта звязана з асаблівасцямі метаду падліку: калі з моманту баявых дзеянняў і гібелі людзей мінае больш часу, назапашваецца больш звестак, і гэта дазваляе дакладней ацаніць надмерную смяротнасць.


Колькі загінула беларусаў, якія ваявалі на расейскім баку, дакладна не вядома. Праект poteru.net, які падлічвае страты Расеі, паведамляе, што іх 18. 


Пры гэтым, паводле розных ацэнак, лік беларусаў, якія абаранялі Украіну, можа сягаць 70.


Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10