Кансерватары атрымалі самую вялікую падтрымку на датэрміновых парламенцкіх выбарах у Нямеччыне, паказалі вынікі экзітполаў, якія заснаваныя на апытаннях ля выбарчых участках. У выніку лідар кансерватараў Фрыдрых Мерц можа стаць наступным канцлерам. Аднак у іх толькі 29 %, а значыць не большасць галасоў, піша «Reuters».
Кансерватыўны блока з Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) набіраюць 29 % паводле папярэдніх дадзеных. На другім месцы апынулася ўльтраправая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» – 19,5 %. За ёй левацэнтрысцкая Сацыял- эмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) – 16%. Далей Леваліберальныя «Зялёныя» з 13,5 % галасоў. Левая партыя атрымала 8,5 %, ліберальная Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) – 4,9 %, левапапулісцкая Саюз Сары Вагенкнехт (ССВ) – 4,7 %.
Без большасці кансерватарам прыйдзецца шукаць партнёраў для стварэння кааліцыі.
Найбольш чаканым вынікам з'яўляецца аб'яднанне кансерватыўнага блока з сацыял-дэмакратамі (СДПГ).
Аднак гэта будзе няпроста, паколькі падчас перадвыбарнай кампаніі выявіліся вострыя рознагалоссі ў пытаннях міграцыі і таго, як супрацьстаяць «Альтэрнатыве для Нямеччыны».
Лідарка «Альтэрнатывы для Нямеччыны» Аліс Вайдэль адзначыла, што іх партыя адзіная падвоіла свае паказнікі з мінулага разу.
«Наша рука па-ранейшаму працягнутая для фарміравання ўрада», – сказала яна.
Палітык дадала, што калі кансерватары праігнаруюць волю народа, адмовіўшыся ўступаць з ім у кааліцыю, то яе партыя стане найбуйнейшай у наступны раз.
Арсен Рудэнка belsat.eu