Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сысці ў адстаўку, але дзеля гэтага мусяць быць выкананыя некаторыя ўмовы. Гэта прагучала на форуме «Украіна. Год 2025».
«Калі будзе мір для Украіны. Калі вам гэта патрэбна, каб я саступіў свой пост, я гатовы сысці. Магу абмяняць гэта на NATO. Я факусуюся на бяспецы Украіны сёння, а не праз 20 гадоў. І не збіраюся быць ва ўладзе дзесяцігоддзі», – адказаў Уладзімір Зяленскі на пытанне журналіста ABC, ці гатовы кіраўнік Украіны сысці.
Ён нагадаў пра гарантыі бяспекі.
«Я думаю, што NATO – варыянт, што надышоў. І гэта праўда. У любым выпадку, хто б хацеў і не хацеў. На стале ёсць гэтая тэма. Я не ведаю, чым закончацца перамовы. Але гэта будзе», – дадаў Зяленскі.
Раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што Зяленскі мусіць сысці ў адстаўку і пасля выбараў з новым прэзідэнтам можна будзе заключаць мірнае пагадненне.
Зяленскі адзначыў, што выбары прэзідэнта ва Украіне адбудуцца пасля адмены ваеннага стану, як і прапісана ва ўкраінскіх законах.
Таксама кіраўнік Украіны нагадаў пра лозунг каманды Трампа «мір праз сілу». Але гэтую сілу трэба скіраваць у бок Расеі, падкрэсліў Зяленскі.
Арсен Рудэнка belsat.eu