навіны

Кіраўнік украінскай выведкі заявіў, што верыць у заканчэнне вайны ў 2025 годзе

Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Кірыла Буданаў. Фота: ГУР
Начальнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Кірыла Буданаў. Фота: ГУР
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Украіны Кірыла Буданаў апавёў, што верыць у заканчэнне вайны ў 2025 годзе. Гэта ён паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў на форуме «Украіна. Год 2025», перадае «РБК-Україна».

«Так, я веру. Вы пачулі, дарэчы, ад некалькіх спікераў [падчас форуму. – Заўв. рэд.], што як мінімум Расейскай Федэрацыі патрэбная перадышка, спыненне агню, каб нарасціць сілы. Не хапае сілаў. Гэта адна з прычынаў. Другая – вялікі фінансавы кошт дня вайны для Расейскай Федэрацыі», – сказаў ён.

Паводле Буданава, гэта можа адбыцца, «калі ўсе бакі будуць гатовыя, выпрацуюць план, алгарытм, які ўзгодняць, калі ён рэалістычны».

«Тады і адбудзецца, раней не будзе. У аднабаковым парадку гэта нельга зрабіць», – адзначыў кіраўнік ГУР.


Поўнамаштабнае ўварванне Расеі ва Украіну пачалося 24 лютага 2022-га і цягнецца ўжо тры гады.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10