навіны

У Менску на 1000 мужчынаў прыпадаюць 1200 жанчын

Людзі ў менскім метро. Фота: Белсат
Людзі ў менскім метро. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У пачатку 2024 года ў Менску 45 % насельніцтва складалі мужчыны. На 1000 мужчынаў прыпадалі 1204 жанчыны. Такія звесткі прыводзіць Белстат да 23 лютага.

З інфармацыі вынікае, што мужчыны паміраюць нашмат раней за жанчын. Бо ў працаздольным веку і мужчынаў, і жанчын у Менску было прыкладна аднолькава – 998 жанчын на 1000 мужчынаў. Сярод асобаў, старэйшых за працаздольны ўзрост, – ужо вялікі разрыў: 2535 жанчын на 1000 мужчынаў.

З агульнай колькасці менскіх мужчынаў у пачатку 2024 года маладзейшых працаздольнага ўзрост было 18 %, працаздольнага веку – 68,1 %, а старэйшых за працаздольны – 13,9 %.

Падобна на тое, што ў будучыні доля мужчынаў, старэйшых за працаздольны век, будзе ўсё большая, бо сярэдні ўзрост мужчынаў паступова павялічваецца. Калі ў 2000 годзе ён складаў 33,4 года, то ў 2024-м – ужо 37,9.

Сярэдні ўзрост мужчынаў у Менску паводле гадоў. Інфаграфіка: Белстат
Сярэдні ўзрост мужчынаў у Менску паводле гадоў. Інфаграфіка: Белстат

Топ-3 сферы, у якіх найбольш мужчынаў працавала ў 2023 годзе, – гэта будаўніцтва (81,2% мужчынаў), транспартавая дзейнасць, складаванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (60,8 %) і прамысловасць (57,9 %).


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10