На саркафагу Чарнобыльскай АЭС няма асяродкаў тлення на раніцу 23 лютага. Пра гэта паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны ў справе кіравання зонай адчужэння.
«Асяродкаў тлення не выяўлена, але работнікі ДСНС [ратавальнікі. – Заўв. рэд.] працягваюць цеплавізійны маніторынг канструкцыяў НБК [новага бяспечная конфайнмента. – Заўв. рэд.]. Неабходныя сілы і сродкі ДСНС – у стане гатовасці.
Пагаршэння радыяцыйнай абстаноўкі на прампляцоўцы НБК-ОУ і ў цэлым на ГСП ЧАЭС не зафіксавалі. Выхаду радыеактыўных рэчываў за ўстаноўленыя межы не выяўлена», – піша Дзяржаўнае агенцтва Украіны ў справе кіравання зонай адчужэння.
Гарэнне, а потым тленне саркафагу, які закрывае месца ўзрыву на ЧАЭС, адбылося пасля падзення дрона ўначы 14 лютага. Здарэнне заўважыў персанал МАгАтЭ. Расейскія ўлады заявілі, што не атакавалі АЭС. Пры гэтым расейскія дроны рэгулярна атакуюць Украіну.
22 лютага ўкраінскія ратавальнікі яшчэ працягвалі ліквідацыю тлення. Для гэтага часткова ўскрывалася канструкцыя ўкрыцця.
Арсен Рудэнка belsat.eu