навіны

Уначы Украіну атакавалі адразу 267 беспілотнікаў, некалькі з іх скіраваліся ў Беларусь

Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

Уначы 23 лютага Украіну атакавалі адразу 267 дронаў розных тыпаў. Паводле некаторых ваенных паблікаў, гэта рэкордная колькасць беспілотнікаў, выпушчаных адначасова па тэрыторыі Украіны. Некалькі дронаў скіраваліся ў Беларусь. 

Паводле інфармацыі Паветраных сілаў Украіны, з 267 БПЛА збіць удалося 138 у 13 вобласцях Украіны.

У той жа час 119 беспілотнікаў-імітатараў былі лакацыйна страчаныя.

Паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, тры беспілотнікі скіраваліся ў кірунку тэрыторыі Беларусі, адзін – у кірунку Расеі.

Улады Беларусі не паведамлялі пра з’яўленне беспілотнікаў над тэрыторыяй краіны.

Акрамя дронаў, па тэрыторыі Украіны з Крыму былі выпушчаныя тры балістычныя ракеты тыпу «Іскандэр-М/KN-23».

У выніку атакі пацярпелі аб’екты ў Днепрапятроўскай, Адэскай, Палтаўскай, Кіеўскай вобласцях, а таксама ў Запарожжы.

Нагадаем, што атакі адбываюцца на фоне правядзення перамоваў адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі з Крамлём наконт спынення вайны.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10