62-гадовую жыхарку Гомельскай вобласці затрымалі працаўнікі дарожнай паліцыі ў Санкт-Пецярбургу. Падчас правярання дакументаў высветлілася, што жанчына значыцца ў вышуку на тэрыторыі Беларусі.
Як паведамляе выданне «Фонтанка», жанчыну затрымалі на Фінляндскім вакзале і да 23 лютага яе трымаюць у адным з пастарункаў. Беларуску абвінавачваюць у публічных знявагай Аляксандра Лукашэнкі, якія яна пакідала ў інтэрнэце з лістапада 2021 да верасня 2022 года.
Пецярбургская паліцыя ўжо паведаміла лукашэнкаўскім праваахоўнікам пра яе затрыманне. У Беларусі жанчыну чакае пакаранне паводле артыкулу 369 КК РБ, за якое прадугледжваецца да трох гадоў зняволення.
Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі з 2020 года за «знявагу» Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і «паклёп» на яго (арт. 367 КК) асудзілі больш за 1200 асобаў.
Раман Шавель belsat.eu