навіны

Трамп верыць, што можа скончыць вайну ва Украіне на наступным тыдні

Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Лэвіт. Крыніца: thehill.com
Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Лэвіт. Крыніца: thehill.com
podpis źródła zdjęcia

Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Лэвіт заявіла, што Доналд Трамп упэўнены ў магчымасці дасягнуць пагаднення з Расеяй наконт спынення вайны ва Украіне. З ейных словаў, перамовы ідуць з абодвума бакамі і Трамп «абсалютна ўпэўнены», што канец вайны можа наступіць ужо наступным тыднем.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: armyinform.com.ua
ЗША ціснуць на Кіеў, патрабуючы змякчыць рэзалюцыю ААН супраць Расеі навіны

«Прэзідэнт і ягоная каманда працягваюць перамовы, каб пакласці канец канфлікту, і Трамп перакананы, што мы можам дасягнуць гэтага наступным тыднем», – заявіла Лэвіт.

Такія каментары прагучалі пасля выказвання Трампа, што ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «няма козыраў» і ён мусіць устрымацца ад перамоваў з міжнароднымі лідарамі без удзелу ЗША. Пры гэтым сам Трамп публічна не заяўляў дакладных тэрмінаў завяршэння вайны.

Лэвіт таксама паведаміла, што дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майк Ўолц будзе працаваць над пагадненнем «без перапынку» цягам выхадных. Акрамя таго, міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт удзельнічае ў перамовах з Украінаю наконт здабычы карысных выкапняў.

«Калі гаворка ідзе пра крытычна важныя мінералы, гэта прыярытэт для прэзідэнта. Гэта не толькі дазволіць кампенсаваць сродкі амерыканскіх падаткаплатнікаў, але і адкрые шлях да эканамічнага партнёрства паміж ЗША і Украінай», – падкрэсліла Лэвіт.

Раней Трамп заяўляў, што пасля кантактаў з Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім ёсць спадзеў на мір. Ён таксама адзначыў, што ЗША і Украіна блізкія да падпісання пагаднення аб карысных выкапнях.

Нагадаем, раней СМІ паведамлялі, што ў новым праекце дамовы паміж Украінай і Злучанымі Штатамі наконт карысных выкапняў, які прывёз у Кіеў адмысловы спавяшчальнік ЗША ў пытаннях Украіны Кіт Келаг, таксама адсутнічалі гарантыі бяспекі, што не задаволіла ўкраінскі бок. Дамова не была падпісаная, і перамовы працягваюцца.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10