Ратавальнікі ўжо цягам васьмі дзён праводзяць ліквідацыю наступстваў удару расейскага беспілотніка ў саркафаг 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС.
Станам на 22 лютага ратавальнікі-верхалазы праводзяць працы па частковым ускрыцці канструкцыяў саркафага і ліквідюць адзін з ачагоў тлення з паўночнага боку аркі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны.
Згодна з паведамлннем, на тэрыторыі, дзе адбылася аварыя, вядзецца пастаянны маніторынг з выкарыстаннем БПЛА, аснашчаных цеплавізійнымі камерамі, а таксама пры дапамозе ручных цеплавізараў.
Пры гэтым у ведамстве адзначаюць, што радыяцыйны фон застаецца ў межах нормы і не пагражае насельніцтву.
Нагадаем, што атака расейскага фугаснага беспілотніка на саркафаг Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася 14 лютага. Тушэнне пажару вялося на працягу некалькіх дзён. Як паведамляла Дзяржаўнае агенцтва Украіны ў справе кіравання зонай адчужэння, плошча скразнога разбурэння склала 15 м², пашкоджанне абшыўкі без поўнага разбурэння – да 200 м². Пашкоджаны ўнутраны напаўняльнік абшыўкі, дэфармаваныя вузлы злучэння канструкцыяў верхняй часткі аб’екту.
Разам з тым увесь час спецыялісты падкрэслівалі, што павышэння ўзроўныю радыяцыі не назіралася.
Раман Шавель belsat.eu