навіны

Смерць 157 малых касатак у Тасманіі і паводка ў Малайзіі і на Мадагаскары. Фатаграфіі тыдня

img
Групу з 157 прадстаўнікоў сямейства дэльфінавых, вядомых як ілжывыя касаткі (лат. Pseudorca crassidens), знайшлі на аддаленым пляжы на паўднёвым аўстралійскім востраве Тасманія. Аўстралійскія ўлады зрабілі эўтаназію амаль 90 малым касаткам, ацалелым пасля масавага выкіду на бераг. Эксперты заявілі, што праблемы з транспартам абсталявання зрабілі немагчымым іхнае ратаванне. 18 лютага 2025 года. Фота: Handout / Department of Natural Resources and Environment Tasmania / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Выкінутыя на паўднёвым аўстралійскім востраве Тасманія малыя касаткі, пагаршэнне гуманітарнай сітуацыі праз баявыя дзеянні на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, расейскія ракетныя абстрэлы прыфрантавых гарадоў ва Украіне – галоўныя здымкі за тыдзень.

Чалавек дакранаецца да рукі робата ад «OY Motion» падчас глабальнай канферэнцыі распрацоўнікаў, арганізаванай Шанхайскай асацыяцыяй індустрыі штучнага інтэлекту. Шанхаі, Кітай. 21 лютага 2025 года. Фота: Hector Retamal / AFP / East News

Затопленыя паводкаю пасля начной залевы жылыя дамы ў Караку, штат Паханг (Pahang), Малайзія. 19 лютага 2025 года. Фота: Mohd Rasfan / AFP / East News

Жыхары збіраюць рэчы сярод абломкаў дому, пашкоджанага расейскім абстрэлам у Славянску, Украіна. 21 лютага 2025 года. Фота: Jose Colon / Anadolu via Getty Images

Працаўнік Кангалезскага Чырвонага Крыжа дэзынфікуе мяшкі з чалавечымі парэшткамі падчас масавага пахавання ахвяраў сутыкненняў ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга на могілках у Букаву (Bukavu). Армія ДРК заклікала па мясцовых радыёхвалях салдатаў, якія беглі ва ўсходнюю правінцыю Паўночнае Ківу, далучыцца да атрадаў і працягваць барацьбу, каб супрацьстаяць наступленню паўстанцаў M23. 20 лютага 2025 года. Фота: Luis Tato / AFP / East News

Сям'я стаіць каля свайго дому, часткова затопленага ў выніку залеваў у Антананарыву, Мадагаскар. Колькасць загінулых у выніку залеваў, што абрынуліся на Мадагаскар з 14 лютага, вырасла да 11 чалавек. 20 лютага 2025 года. Фота: Sitraka Rajaonarison / Xinhua / East News

Кангалезскія ўцекачы, перамешчаныя праз працяглыя сутыкненні ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, збіраюцца, каб атрымаць безалкагольныя напоі ад сацыяльнага работніка пасля рэгістрацыі ў транзітным лагеры для ўцекачоў Гігунгўэ (Gihungwe), ДРК. 17 лютага 2025 года. Фота: Tchandrou Nitanga / AFP / East News

Чалавек збірае смецце з пляжаў вострава Памбэба (Pombeba) ў затоцы Гўанабара (Guanabara), Бразілія. Рыбакі, валанцёры і чальцы няўрадавай арганізацыі «Nas Mares» ды ветразевай каманды «Mudabala Brazil» сабралі больш за чатыры тоны смецця, яго вывезлі з вострава. 17 лютага 2025 года. Фота: Pablo Porciuncula / AFP / East News

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10