навіны

ЗША могуць адрэзаць Украіну ад «Starlink», калі яна не дасць доступу да карысных выкапняў

Тэрмінал «Starlink» ва Украіне.
Тэрмінал «Starlink» ва Украіне. Жнівень 2022 года. Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

ЗША пагражаюць Украіне адключэннем ад сеткі спадарожнікавай сувязі «Starlink» Ілана Маска ў выпадку, калі краіна адмовіць у доступе да сваіх мінеральных рэсурсаў, піша «Reuters» са спасылкаю на ўласныя тры крыніцы.

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп выступае ў Авальным кабінеце Белага дому ў Вашынгтоне. 11 лютага 2025 года. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Трамп заявіў, што няма неабходнасці ўключаць Зяленскага ў мірныя перамовы

навіны

Пытанне пра далейшы доступ Украіны да спадарожнікавай сістэмы «Starlink», што належыць кампаніі «SpaceX», падымалася падчас перамоваў паміж ЗША і Украінаю пасля таго, як Уладзімір Зяленскі адхіліў прапанову міністра фінансаў ЗША Скота Бэсэнта.


Сістэма «Starlink» крытычна важная для ўкраінскай арміі, бо забяспечвае сувязь, калі іншыя сродкі і каналы не працуюць, а таксама выкарыстанне беспілотнікаў. Страта доступу да «Starlink» будзе сур’ёзным ударам для Украіны.


Ілан Маск скіраваў тысячы тэрміналаў «Starlink» ва Украіну, каб замяніць паслугі сувязі, знішчаныя Расеяй пасля яе ўварвання ў лютым 2022 года. Маска ва Украіне віталі як героя, аднак ужо ўвосень 2022 года ён абмяжоўваў доступ да сістэмы як мінімум адзін раз, калі пачаў больш крытычна ставіцца да таго, як Кіеў вядзе вайну.


Адміністрацыя Доналда Трампа прапаноўвала Украіне перадаць ЗША мінеральныя рэсурсы на суму 500 мільярдаў долараў у абмен на вайсковую дапамогу. Прэзідэнт Украіны адмовіўся, бо ЗША не давалі гарантыяў бяспекі.


На прапанову ЗША ўзяць пад кантроль 50 % карысных выкапняў Зяленскі таксама адказаў адмоваю.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10