Пра найлепшы падарунак на 23 лютага і пра тое, што падарылі Лукашэнку на Дзень абаронцы Айчыны, расказалі Лукашолкі. Навошта Беларусь адчыніла пункт пропуску «Бераставіца» і смешны выпадак на памежным пераходзе з Польшчай. Гумар ад «Хай Так TV».
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Найлепшы падарунак на 23 лютага, Дзень абаронцы Айчыны. Што падарылі Лукашэнку?
- Ты служыў? Значыць, не мужык!
- Навошта Беларусь адчыніла пункт пропуску «Бераставіца»?
- Смешны выпадак на памежным пераходзе з Польшчай. Пітоны-кантрабандысты
- Беларускі Гогўартс і прафесар Раман Галоўчанка. Як чыноўнікі навучыліся адказваць на любое пытанне?
- Што Аляксандр Лукашэнка падараваў лівійскаму маршалу? Абяцанкі-цацанкі
- Беларусь падарыла чатыры песні М’янме. Аляксандр Шпакоўскі паліць «Песняры»
- Пародыя «Турагент рэкламуе туры беларусаў у Паўночную Карэю»
- Блогер Іван Зданюк адправіў свае песні ў прыбіральні на запраўках
- Якая будучыня чакае Беларусь у 2130-м? Неверагодны сцэнар
- «Беларусь сегодня» прыдумала гісторыю «Дзяўчына, якая вярнулася з Польшчы ў Беларусь»
Вядоўцы «Хай Так TV» – Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч.
Глядзіце праграму «Хай так TV» на тэлеканале «Белсат» у пятніцы а 16:35 і на YouTube-канале «Белсат Life».