навіны

Законапраект аб забароне пасажырскіх зносінаў з Беларуссю і Расеяй разгледзіць Сейм Латвіі

Беларуская мяжа
Беларуская мяжа. Фота: Viesturs Radovics, DELFI
podpis źródła zdjęcia

Латышская партыя «Нацыянальнае аб'яднанне» ўнесла на разгляд у Сейм законапраект аб забароне пасажырскіх зносінаў з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта паведамляе «Delfi» са спасылкай на агенцтва «LETA».

«Нацыянальнае аб'яднанне» расказала, што латышскія кампаніі прапаноўваюць дзевяць маршрутаў у Беларусь і Расею. Дэпутат ад партыі Яніс Вітэнбэргс адзначыў, што пасажырскія зносіны з абедзвюма краінамі працягваюцца, нягледзячы на асцярогі пра высокую рызыку вербавання, выведкі і правакацыяў.

Ён падкрэсліў, што на гэтых рэйсах перавозяцца падсанкцыйныя тавары. Вітэнбэргс перакананы, што зносіны паміж Латвіяй і Беларуссю ды Расеяй трэба цалкам спыніць для бяспекі латышоў і Латвіі.


Акрамя таго, «Нацыянальнае аб'яднанне» выступае за перамовы з іншымі балтыйскімі краінамі, каб яны таксама ўвялі такую забарону.

У дакуменце «Нацыянальнага аб'яднання» гаворыцца, што Кабінет міністраў да 17 сакавіка 2025 года павінен падрыхтаваць распараджэнне аб закрыцці памежных пунктаў для грамадскага пасажырскага транспарту.


Раней народнагаспадарчая камісія Сейму Латвіі ўхваліла прапанову забараніць тураператарам прапаноўваць паездкі ў Расею і Беларусь.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10