Лукашэнка паслабіць залежнасць ад Расеі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Што будзе з Беларуссю, калі ўдасца скончыць вайну Расеі супраць Украіны?

Чаму Мюнхенская канферэнцыя аб бяспецы сталася гістарычнаю для беларусаў?

Прэзідэнт Украіны два дні запар гучна на ўвесь свет казаў пра важнасць Беларусі. Беларуская дэлегацыя на чале са Святланаю Ціханоўскаю бараніла інтарэсы краіны і дамагалася таго, каб яна пасля вайны не засталася пад кантролем Расеі. Чаго засталося больш пасля Мюнхену – страху ці надзеі? У сюжэце Віталя Бабіна.

Украіна падтрымае полк Каліноўскага, каб Расея не правяла вайсковых вучэнняў у 2025 годзе?

Расейцы плануюць вялікія вучэнні на тэрыторыі Беларусі, заявіў Уладзімір Зяленскі падчас Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы. Як могуць развівацца падзеі ў 2025 годзе? Мы паразмаўлялі з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў абароне і нацыянальнай бяспецы і былым намеснікам камандзіра палка Кастуся Каліноўскага. Мы запісалі нашую размову ў Мюнхене.

Украіна адбіваецца на два франты

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп назваў украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага «дыктатарам», абвінаваціўшы яго ў адмове ў правядзенні выбараў у краіне. Таксама спрабуе выставіць рахунак Украіне за фінансавую дапамогу. Перад размоваю прэзідэнта ЗША з Пуціным чыноўнікі Трампа правялі ў Саудаўскай Аравіі перамовы з Лаўровым. Ці маюць план Б Украіна і яе еўрапейскія партнёры? Сюжэт Насты Ільіной.

Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»

Журналістка «The Times» Ларыса Браўн апублікавала еўрапейскі план «сілаў падтрымання» для Украіны. Асноўныя пункты: да 30 тысячаў еўрапейскіх вайскоўцаў у ключавых гарадах, партах і на аб'ектах крытычнай інфраструктуры Украіны, але не на ўсходзе краіны, не на гіпатэтычнай лініі размежавання; тэхнічны маніторынг мяжы, уключаючы спадарожнікавую, авіяцыйную і беспілотную выведку для «поўнай карцінкі таго, што адбываецца»; абарона паветранай прасторы Украіны з магчымасцю збіваць абʼекты, адкрыццё неба для камерцыйных палётаў; авіяцыя ЗША ў Румыніі і Польшчы гатовая адказаць у выпадку неабходнасці; больш шматлікая групоўка войскаў на ўсходніх межах Румыніі і Польшчы гатовая да разгортвання. Падобна, менавіта гэтакі план павязуць прэм’ер Вялікай Брытаніі Кіт Стармэр і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон у ЗША на наступным тыдні.

Рэжым у Беларусі падстройваецца пад новыя геапалітычныя рэаліі

У парадыгме вайны і міру нашаю дзяржаваю цікавяцца самыя ўплывовыя палітыкі свету. Міжнародная сітуацыя мяняецца, і Лукашэнка, як было неаднойчы, гэтым карыстаецца. Найперш, каб паслабіць залежнасць ад Масквы. У сюжэце Яўгена Валошына.

Цёмныя справы Лукашэнкі ў Лівіі

Якія справы прывялі лівійскага фельдмаршала Халіфу Хафтара да Аляксандра Лукашэнкі? Візіт кіраўніка прарасейскай часткі Лівіі ў Менск паказалі сціпла. У афіцыйных крыніцах нічога не паведамілі пра рэальныя мэты. Падрабязнасці – у нашым сюжэце.